Фільтраваць
Імёны
Падзеі
Помнікі
Рэгіён
Прадметы
Установы
Спадчына: Стралец Міхаіл Васільевіч

Міхаіл Васільевіч Стралец нарадзіўся 15 лютага 1959 г. у г. Любані Мінскай вобласці ў сям’і служачых. У школьныя гады захапляўся гісторыяй, заняў першае месца на рэспубліканскай алімпіядзе па гісторыі. У час вучобы на гістарычным факультэце Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта імя У. І. Леніна асабліва захапіўся навейшай гісторыяй Германіі. На ІV курсе напісаў сваю першую навуковую працу, за якую ўдастоены першай прэміі на Усебеларускім конкурсе навуковых работ студэнтаў. Акрамя вучобы толькі на «выдатна», паспяваў займацца спортам — цяжкай атлетыкай, штангай.